Гомельскi дзяржаўны цырк • ГАСЦIНIЦА ЦЫРКА
Мы рады сустрэць Вас у Гомельскім дзяржаўным цырку!
ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЦИРК - Начальная страница 
   
ГАСЦIНIЦА ЦЫРКА
 • ВIТАЕМ ВАС! • 
wi-fi logo
Задарма
С

яміпавярховы будынак гасцініцы цырка быў уведзены ў строй 15 кастрычніка 1974 г. Гасцініца з'яўляецца адным з падраздзяленняў цырка і прадастаўляе больш за восемдзесят нумароў (звыш паўтары сотні месцаў) для артыстаў і для гасцей горада. У гасцініцы ёсць як стандартныя адно-і двухмесныя нумары, так і камфартабельныя нумары вышэйшай катэгорыі — практычна ўтульныя двухпакаёвыя кватэры.

 • АФІЦЫЙНА • 

logo

УСТАНОВА КУЛЬТУРЫ
"ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ 
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

"ВІДОВІШЧНА-КУЛЬТУРНЫ КОМПЛЕКС "ГОМЕЛЬСКI ДЗЯРЖАЎНЫ ЦЫРК"
··· ГАСЦIНIЦА ···
вул. Савецкая 27а,
246050 г. Гомель, Беларусь
Тэл.: дырэктар +375 (232) 337715; адмiнiстратар +375(0)232 337713
E-mail: gostinica@gomel-circus.by
Internet: http://gomel-circus.by/hotel.by.htm
(http://gomel-circus.narod.ru/hotel.by.htm)>

Hotel of the Circus
O Павялiчыць   Будынак гасцiнiцы цырка

Усе нумары абсталяваны цыфравым телебачаннем (47 каналаў). У гасцiнiws арганiзаваны бясплатны доступ у Iнтэрнет (праз сетку Wi-Fi). У гасцініцы таксама на кожным паверсе ёсць кухонныя блокі, на першым паверсе маецца цырульня.

••••••••••••••••••

Гасцініца (разам з цыркам ў будынку па суседству) мае зручнае размяшчэнне ў цэнтры горада, дзе праходзіць вялікая колькасць маршрутаў грамадскага транспарту. Побач з гасцініцай   бясплатная паркоўка і платная аўтастаянка.

У межах 15 хвілін хады ад гасцініцы і цырка таксама знаходзяцца:

• ўсе асноўныя славутасці горада (Цэнтральны парк культуры і адпачынку — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, музеі, помнікі, фантаны і інш.);
• культурна-забаўляльныя цэнтры (тэатры, кінатэатры, канцэртныя залы, цэнтры вольнага часу, цэнтральны стадыён, басейн, трэнажорная залы, салярыі);
• ўстановы грамадскага харчавання (кафэ, бары, піцэрыі, рэстараны, бістро, сталовыя);
• гандлёвыя цэнтры, цэнтральны рынак;
• вакзалы, цэнтральны паштамт, аддзяленні сувязі, аддзяленні банкаў.
 
ЗАКАЗАЦЬ НУМАР...
Заказ гостиницы Для браніравання (рэзервавання) нумароў у нашай гасцініцы звяртайцеся да адміністратара, тэл.+375(0)232 337713
E-mail: gostinica@gomel-circus.by
 

  Фае гасцiнiцы  
Двухмесны двухпакаёвы з кухняй
Двухмесныя двухпакаёвыя нумары вышэйшай катэгорыі (з кухняй): прыхожая, зала (канапа, 2 крэслы, сценка, тэлевізар, стол, унутр. тэлефон, магчыма 1 дадатковае месца), спальня (2 ложкі), кухня (газавая пліта, халадзільнік, мыйка), асобны санвузел. [6 нумароў]
› КОШТ 1 месца - 25.00 бел.руб./сут.
 
Двухмесны двухпакаёвы
Двухмесныя двухпакаёвыя нумары вышэйшай катэгорыі: прыхожая, зала (канапа, 2 крэслы, сценка, тэлевізар, стол, унутр. тэлефон, магчыма 1 дадатковае месца), спальня (2 ложкі), асобны санвузел. [6 нумароў]
› КОШТ 1 месца - 21.00 бел.руб./сут.
 
Аднамесны аднапакаёвы
Аднамесныя аднапакаёвыя нумара першай катэгорыі: прыхожая, спальня (1 ложак, крэсла, стол, тэлевізар, унутр. тэлефон), сумешчаны санвузел. [13 нумароў]
› КОШТ 1 месца - 25.00 бел.руб./сут.
 
Двухмесны аднапакаёвы
Двухмесныя аднапакаёвыя нумара першай катэгорыі: прыхожая, спальня (2 ложкі, тэлевізар, унутр. тэлефон), сумешчаны санвузел. [59 нумароў]
› КОШТ 1 месца - 19.00 бел.руб./сут.
 

* Да паслуг гасцей:

  • Усе нумары абсталяваны цыфравым телебачаннем (47 каналаў);
  • Бясплатная сетка Wi-Fi (за iнфармацыяй аб парадку доступу звяртайцеся да адмiнiстратара);
  • Цырульня;
  • Выклiканне таксi;
  • Кожны паверх гасцініцы абсталяван кухней з газавай плiтой i халадзільнікам.
 • КОШТ ПРАЖЫВАННЯ • 
НУМАР КОШТ аднаго месца ў нумары, бел. руб. ў суткі (BYN)
Двухмесны двухпакаёвы з кухняй 25.00
Двухмесны двухпакаёвы 21.00
Аднамесны аднапакаёвы 25.00
Двухмесны аднапакаёвы 19.00
 

Курсы валют у Беларусi:
http://finance.tut.by 
  
Цэны вызначаны з улікам ПДВ 20%.
Магчыма аплата па безнаяўным разліку.
 
 
 
НАШ QR-КОД
Информация для контактов в гостинице
ДЛЯ ВАШАГА СМАРТФОНА
    
ЯК ДАЕХАЦЬ?

Тралейбус: №1, 2, 8, 10, 15, 16, 18, 19, 20, 23;

Аўтобус: №3, 3а, 7а, 10, 10а, 12, 17, 18, 19, 20, 28, 34, 36, 39, 43

Прыпынак: "Цырк" або "Фабрыка 8-га Сакавiка ".

map: СХЕМА размяшчэння будынкаў цырка і гасцініцы

map: ПЛАН цэнтра горада

map: Гомельскi цырк на карце WIKIMAPIA

 

  

 
ПАСЛУГI Ў ГАСЦIНIЦЫ
  • Бясплатная сетка Wi-Fi (за iнфармацыей аб парадку доступу звяртайцеся да адмiнiстратара).
  • Цырульня — на першым паверсе, працуе з 11:00 да 19:00 / тэл. 716484

 

 

! ЗВЯРТАЕМ УВАГУ!
Засяленне жыхароў з жывёламі ў гасцініцы не ажыццяўляецца.
 

 

 

 

 

 

06.09.2017днаўленне 06.09.2017 
© УК ВКК «Гомельскi дзяржцырк»
вул. Савецкая 27, 246050 г. Гомель, Беларусь Тэл.: +375 (232) 337715 E-mail: gostinica@gomel-circus.by